АМАП гвалтоўна разагнаў пікет у падтрымку прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які актывісты дэмакратычнага руху выставілі каля ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Валадарскага.
Чытаць далей »
Абласны сход прадпрымальнікаў у Берасці ўзгадніў тэкст звароту да прэзідэнта, ураду і абласнога Савету дэпутатаў, намеціў план далейшых дзеянняў па абароне свайго бізнэсу.
Чытаць далей »
Сябры працоўнай групы па стварэньні Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Асамблеі НДА) Сяргей Мацкевіч, Алег Гулак і Алесь Бяляцкі падалі ў Вярхоўны суд Беларусі пазоў на Міністэрства юстыцыі Беларусі. Заяўнікі просяць прызнаць неправамерным рашэньне Мін’юсту аб адмове ў рэгістрацыі Асамблеі НДА.
Чытаць далей »
Выйшаў з друку аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”, падрыхтаваны праваабаронцамі.
Чытаць далей »
Як паведамляе прэсавая служба Маладога фронту, актывіста гэтай незарэгістраванай арганізацыі, Зьмітра Хведарука, які цяпер служыць у войску, зноў прывезьлі ў Беларускі вайсковы шпіталь.
Яго зьбіраюцца абсьледаваць. Раней ён быў ў шпіталі ў Барысаве, лекары якога і накіравалі маладафронтаўца на паўторную мэдкамісыю ў Менск, па выніках якой Хведарука могуць камісаваць з войска па стане здароўя.
Заява Міжнароднага Фонду па абароне праваабаронцаў Front Line адносна адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай аргінізацыі “Наша Вясна”
Front Line занепакоены рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 году пакінуць у сіле папярэднее рашэньне Міністэрства Юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша вясна”. “Наша вясна” – гэта новая назва праваабарончага цэнтру, раней вядомага як “Вясна”, які быў ліквідаваны Вярхоўным Судом па запатрабаваньні Міністэрства юстыцыі 28 Лістапада 2003 году. Праваабарончы цэнтар “Вясна” – адна з самых актыўных беларускіх праваабарончых арганізацыяў, якая спэцыялізуецца на абароне й прапагандзе палітычных і сацыяльных правоў.
Чытаць далей »
Менская пракуратура адказала адмоваю на заяву намесьніцы лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі і яе паплечніка Дзяніса Карнова, якія патрабавалі знайсьці невядомых асобаў, якія іх схапілі, зьбілі і вывезьлі за межы Менску.
СЛУХАЦЬ:
Стан Мікалая Автуховіча, які галадае ў сьледчым ізалятары № 1 Менска ўжо два тыдні, пагоршыўся, паведаміў агенцыі БЕЛАПАН праваабаронца Алег Турак са спасылкай на адваката Автуховіча Паўла Сапелка.
(Паведамленьне, рас.) Чытаць далей »
Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі намагаюцца, каб бліжэйшым часам чыноўнікі Міністэрства юстыцыі або зарэгістравалі іхную партыю, або далі пэўны адказ з пазначэньнем прычынаў у выпадку нерэгістрацыі.
Чытаць далей »
Дэпутаты не падтрымалі ініцыятыву стварэньня грамадзкай камісыі па пераглядзе судовых справаў
Дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі не падтрымалі ініцыятыву стварэньня грамадзкай камісыі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.
Чытаць далей »



